Вікіпедыя — Вікіпедыя
Перайсці да зместу
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагатып Вікіпедыі
Вікіпе́дыя
англ.
Wikipedia
) — шматмоўная,
свабодная
інтэрнэт
энцыклапедыя
, якая ствараецца супрацоўніцтвам ахвотнікаў і каардынуецца
некамерцыйнай арганізацыяй
Фондам Вікімедыя
, якая знаходзіцца ў
Сент-Пітэрсбергу
Фларыда
. На сённяшні дзень найпапулярнейшы інтэрнэт-даведнік у свеце. Па аб’ёме звестак Вікіпедыя — найпаўнейшая энцыклапедыя з усіх, што ствараліся за гісторыю чалавецтва. Агульная колькасць яе старонак на 24 красавіка
2026 г.
склала 67 183 954 артыкулы.
Найвялікшы з моўных раздзелаў энцыклапедыі —
англійскі
, станам на 24 красавіка
2026 года
ён налічвае 7 172 653 артыкулы (для параўнання, Брытаніка — «Брытанская Энцыклапедыя», у 15-м выданні налічвае 120 тысяч артыкулаў, трэцяя рэдакцыя «
Вялікай Савецкай Энцыклапедыі
» — каля 100 тысяч). Беларуская Вікіпедыя станам на 24 красавіка
2026 года
налічвае 263 101 артыкул, займаючы 46 месца па гэтым крытэрыі сярод больш за 350 моўных раздзелаў, такім чынам, уваходзіць у 20 % найвялікшых.
Агулам у Вікіпедыі станам на май 2025 года 356 моўных раздзелаў. Больш за мільён артыкулаў змяшчаюць англійская,
себуанская
шведская
нямецкая
французская
нідэрландская
руская
італьянская
іспанская
польская
егіпецкая арабская
японская
в’етнамская
варай-варайская
кітайская
арабская
украінская
партугальская
Вікіпедыі.
У сакавіку 2025 года Вікіпедыя займала 5 месца ў рэйтынгу самых папулярных сайтаў у інтэрнэце
Праект некамерцыйны і развіваецца на сродкі спонсараў, якія ў асноўным з'яўляюцца простымі ўдзельнікамі Вікіпедыі. Арганізатар — амерыканскі фонд Wikimedia Foundation Inc.
Этымалогія
правіць
правіць зыходнік
Назва ўтворана ад англійскага слова «
вікі
» (запазычана з
гавайскай мовы
і значыць «хутка») і
англійскага
слова «
энцыклапедыя
» (утворана ад
грэчаскіх
«ἐγκύκλιος» і «παιδεία» і значыць «кола ведаў»).
Гісторыя
правіць
правіць зыходнік
Джымі Вэйлс, адзін са стваральнікаў Вікіпедыі
Лары Сэнгер, адзін са стваральнікаў Вікіпедыі
Стваральнікі Вікіпедыі —
Джымі Вэйлс
Лары Сэнгер
Вікіпедыя спачатку была складовай часткай пісанай экспертамі
Нупедыі
(з 15 студзеня 2001). Першапачаткова кожны новы артыкул перад публікацыяй праходзіў складаную шматступенную працэдуру рэдагавання. Аднак рост аб’ёму энцыклапедыі прымусіў стваральнікаў шукаць прасцейшы метад публікацыі.
Нупедыя была створана 9 сакавіка 2000 года як уласнасць
Bomis, Inc
., кампаніі, якая валодала
вэб-парталам
. Асноўнымі фігурамі былі Джымі Вэйлз, CEO Bomis, і Лары Сэнгер, галоўны рэдактар Нупедыі, а затым і Вікіпедыі. Нупедыя, спачатку ліцэнзаваная ў адпаведнасці са сваёй
ліцэнзіяй
Nupedia Open Content License, потым перайшла на GNU Free Documentation License.
Джымі Вэйлзу звычайна прыпісваюць вызначэнне мэты стварэння
энцыклапедыі
, якую могуць рэдагаваць звычайныя чытачы. Сэнгеру ж прыпісваюць контр-інтуітыўную стратэгію выкарыстання вікі для дасягнення гэтай мэты. 10 студзеня 2001 г. Лары Сэнгер у спісе рассылкі «Нупедыі» прапанаваў ужыць
канцэпцыю
вікі
» для самой «Нупедыі», каб паскорыць яе развіццё. Гэта прывяло да стварэння вэб-сайту Вікіпедыі, якая спачатку была задумана для папярэдняй распрацоўкі матэрыялаў, якія потым былі б размешчаныя ў Нупедыі.
Вікіпедыя была афіцыйна адкрыта 15 студзеня 2001 года як адзінкавы
англамоўны
раздзел на www.wikipedia.com і была анансавана Сэнгерам у спісе рассылкі «Нупедыі». Палітыка «нейтральнага пункту гледжання» ў Вікіпедыі была ўведзена ў першыя месяцы і была аналагічна ранняй палітыцы нейтральнасці ў «Нупедыі». Іншых правіл спачатку існавала адносна няшмат, і Вікіпедыя кіравалася незалежна ад «Нупедыі».
Вікіпедыя атрымала ранніх удзельнікаў з «Нупедыі». Яна вырасла прыкладна на 20 000 артыкулаў і на 18
моў
на канец 2001 года. На канец 2002 года яна дасягнула 26 моўных раздзелаў, 46 на канец 2003 года і 161 на канец 2004 года. «Нупедыя» і Вікіпедыя суіснавалі, пакуль
серверы
«Нупедыі» не былі назаўсёды адключаныя ў 2003 годзе (тэкст «Нупедыі» быў уключаны ў Вікіпедыю).
Англійская Вікіпедыя
мінула адзнаку ў 2 млн артыкулаў 9 верасня 2007 года, што зрабіла яе найвялікшай энцыклапедыяй усіх часоў, якая зацямніла нават энцыклапедыю Юнлэ, якая ўтрымлівала статус найвялікшай на працягу 600 гадоў.
Спасылаючыся на наяўнасць камерцыйнай рэкламы і відавочны англацэнтрызм Вікіпедыі, карыстальнікі
іспанскай Вікіпедыі
вылучыліся з агульнага праекта для стварэння Enciclopedia Libre ў лютым 2002 года. Пазней у тым жа годзе Вэйлз абвясціў, што Вікіпедыя болей не будзе ўтрымліваць
рэкламу
, і яе вэб-сайт быў перамешчаны на wikipedia.org. Некаторыя іншыя праекты вылучыліся з Вікіпедыі з рэдакцыйных прычын.
Wikinfo
, напрыклад, не патрабуе нейтральнага пункту гледжання і дазваляе арыгінальныя даследаванні. Новыя праекты, якія натхніла Вікіпедыя, —
Citizendium
Scholarpedia
Conservapedia
Google Knol
, — былі пачатыя ў адказ на ўсведамленне абмежаванасцяў Вікіпедыі (палітыка ў вобласці рэцэнзавання, арыгінальных артыкулаў і камерцыйнай рэкламы).
Фонд Вікімедыя (
англ.
Wikimedia Foundation
) быў створаны з Вікіпедыі і «Нупедыі» 20 чэрвеня 2003 года. У 2015 годзе Вікіпедыя атрымала
Прэмію Эразма
Супольнасць
правіць
правіць зыходнік
Супольнае фота закрыцця
Вікіманіі
2012 года, штогадовай канферэнцыі аўтараў Вікіпедыі і іншых праектаў фонда Вікімедыя
Супольнасць Вікіпедыі — гэта:
простыя чытачы Вікіпедыі (чытачы, якія не зрабілі ніводнай праўкі);
удзельнікі Вікіпедыі (чытачы, якія зрабілі прынамсі адну праўку), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на ананімных удзельнікаў і ўдзельнікаў, якія маюць уліковы запіс. Ананімныя ўдзельнікі не могуць правіць абароненыя артыкулы Вікіпедыі.
Супольнасць удзельнікаў Вікіпедыі —
іерархічная
па
структуры
. Удзельнікі з добрай рэпутацыяй могуць балатавацца на адзін з многіх узроўняў добраахвотнага кіравання. Ніжэйшая прывілеяваная «пасада» —
адміністратар
(могуць выдаляць старонкі, блакаваць артыкулы ад правак у выпадку вандалізма ці рэдактарскіх спрэчак і блакаваць удзельнікаў).
Нягледзячы на назву, адміністратары не маюць ніякіх асабістых прывілеяў у працэсе прыняцця рашэнняў, і ім забаронена ўжываць свае паўнамоцтвы для ўрэгулявання спрэчак. Ролю адміністратараў часта апісваюць як «уборку» і ўнясенне правак, якія маюць эфект у маштабах усяго праекта (і таму забаронены для звычайных рэдактараў, каб мінімізаваць парушэнні), а таксама блакіроўку ўдзельнікаў, каб перашкодзіць разбуральным праўкам, такім як
вандалізм
Паколькі Вікіпедыя развіваецца на базе нетрадыцыйнай мадэлі складання энцыклапедыі, пытанне «Хто піша Вікіпедыю» стала тым, якія найболей часта задаюць у межах праекта, часам са спасылкай на іншыя праекты
Веб 2.0
, такія як
Digg
News2
Хабрахабр
Джымі Вэйлз
аднойчы сцвярджаў, што толькі «супольнасць… адданая група з некалькіх соцень добраахвотнікаў» робіць асноўны ўнёсак у Вікіпедыю і што гэты праект з’яўляецца, па сутнасці, «вельмі падобным на любую традыцыйную арганізацыю». Пазней гэта аспрэчыў
Аарон Шварц
[en]
, які адзначыў, што шэраг прагледжаных артыкулаў мелі вялікія часткі зместу, якія ўняслі ўдзельнікі з малой колькасцю правак
Даследаванне навукоўцаў з
Дартмуцкага каледжа
, якое правялі ў 2007 годзе, паказала, што ананімы і тыя карыстальнікі, якія рэдка робяць унёсак у Вікіпедыю, з’яўляюцца не меней надзейнай крыніцай ведаў, як і тыя, што зарэгістраваны на сайце. Хаця некаторыя ўдзельнікі — знаўцы ў сваёй галіне, Вікіпедыя патрабуе, каб іх унёсак быў падмацаваны крыніцамі, прыдатнымі для праверкі. Гэтую перавагу
кансэнсуса
над наяўнасцю
адукацыі
часта апісваюць як «анты-элітарнасць»
У жніўні 2007 года сайт, распрацаваны аспірантам па камп’ютарных навуках
Вірджыдам Грыфтам
і названы
WikiScanner
, пачаў публічнае функцыянаванне. WikiScanner прасочвае крыніцы мільёнаў змен, зробленых у Вікіпедыі ананімнымі рэдактарамі, і паказвае, што многія з гэтых правак з
карпарацый
ўрадавых
устаноў — у артыкулах, што звязаны з імі самімі або з іх працай, з якіх яны стараюцца выдаліць крытыку
У 2003 годзе ў даследаванні пра Вікіпедыю як пра супольнасць
студэнт
Andrea Ciffolilli сцвярджаў, што нізкія аперацыйныя выдаткі на ўдзел у вікі ствараюць каталізатар для сумеснага развіцця і што падыход «творчага развіцця» заахвочвае ўдзел. У сваёй кнізе «
Будучыня Інтэрнэта і як яго спыніць
» 2008 года Jonathan Zittrain з
Оксфардскага інстытута Інтэрнэта
і Berkman Center for Internet & Society
Гарвардскай школы права
спасылаюцца на Вікіпедыю як сацыялагічнае даследаванне ў тым, як адкрытае супрацоўніцтва судзейнічала іннаватарству ў сеціве. У 2007 годзе даследчык Одэд Ноў апублікаваў працу пра матывацыю, якая рухае
вікіпедыстаў
. Ноў лічыць, што ўдзельнікі рэдагуюць Вікіпедыю, сыходзячы з наступных відаў матывацыі: абароннай («калі я праўлю Вікіпедыю, я адчуваю сябе меней самотна»), жаданне зрабіць унёсак у агульную справу («мне падаецца, важна дапамагаць іншым»), матывацыі кар’еры («я магу атрымаць новыя кантакты, якія могуць дапамагчы мне ў маім бізнэсе і кар’еры»), сацыяльнай, пазнавальнай («напісанне Вікіпедыі дазваляе мне зірнуць на рэчы па-новаму»), жадання быць камусьці патрэбным («калі я праўлю Вікіпедыю, я адчуваю сябе запатрабаваным»), патрэба ў станоўчых эмоцыях (пісаць/рэдагаваць Вікіпедыю — гэта весела), ідэалагічнай («я лічу, што інфармацыя павінна быць бясплатнай»)
Моўныя раздзелы
правіць
правіць зыходнік
Асноўны артыкул:
Моўныя раздзелы Вікіпедыі
Станам на май 2025 года існуе 356 моўных раздзелаў Вікіпедыі, з іх 73 змяшчае болей за 100 000 артыкулаў (у тым ліку Беларуская Вікіпедыя), 311 — болей за 1000 артыкулаў.
Удзельнікі аднаго моўнага раздзела могуць выкарыстоўваць розныя
дыялекты
і могуць быць з розных краін (як у выпадку з англійскай Вікіпедыяй). Дыялектныя адрозненні могуць прывесці да канфліктаў па розным лексічыным або арфаграфічным напісанні (як гэта адбылося ў беларускай Вікіпедыі і прывяло яе да расколу на два асобныя раздзелы)
ці па пунктах гледжання
. Нягледзячы на тое, што розныя моўныя раздзелы трымаюцца глабальнай палітыкі, такой як нейтральны пункт гледжання, яны разыходзяцца па некаторых пытаннях палітыкі і практыкі, асабліва па пытанні, ці могуць выявы, якія не ліцэнзіруюцца па свабоднай ліцэнзіі, выкарыстоўвацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі добрасумленнага выкарыстання
10
11
Адсотак усіх артыкулаў Вікіпедыі па-англійску (чырвоны) і 10 найбуйнейшых моўных раздзелаў (сіні). На ліпень
2008
года менш за 23 % артыкулаў Вікіпедыі — па-англійску
Джымі Вэйлз апісаў Вікіпедыю як «намаганні па стварэнні і распаўсюду вольнай энцыклапедыі самай высокай якасці для кожнага чалавека на планеце на яго роднай мове»
12
. Нягледзячы на функцыянаванне кожнага моўнага раздзела болей ці меней самастойна, здзесненыя пэўныя намаганні для кантролю ўсіх раздзелаў. Іх каардынуе часткова
Мета-вікі
, часткова
Фонд Вікімедыя
, які прысвечаны падтрыманню ўсіх яго праектаў (Вікіпедыя і інш). Напрыклад, Мета-вікі прадстаўляе
важную статыстыку
ўсіх моўных раздзелаў і падтрымлівае
спіс артыкулаў, якія павінны быць ва ўсіх Вікіпедыях
. Спіс датычыцца асноўнага зместу прадметаў:
біяграфія
гісторыя
геаграфія
грамадства
культура
навука
тэхналогія
матэматыка
. Што датычыцца астатняга, то нярэдка для артыкулаў, што шчыльна звязаныя з канкрэтнай мовай, няма копіі ў іншым раздзеле. Напрыклад, артыкулы аб малых гарадах
ЗША
могуць быць даступныя толькі на англійскай мове. Перакладныя артыкулы прадстаўляюць невялікую долю ў большасці раздзелаў, у прыватнасці з-за таго, што аўтаматызаваны пераклад артыкулаў не дазволены
13
Прынцыпы працы
правіць
правіць зыходнік
У 2002 годзе за аснову была ўзята вікі-тэхналогія (ад
гав.
wikiwiki
— вельмі хутка). Тэхналогія дазваляе адразу праз вэб-інтэрфейс публікаваць артыкулы, рабіць праўку ў наяўных, імгненна ствараць спасылкі на іншыя артыкулы, як на наяўныя, так і запланаваныя.
Праект «Вікіпедыя» існуе як публічная ўніверсальная інтэрнэт-энцыклапедыя, у якой аўтарам артыкула можа выступіць кожны ахвочы. Стваральнікамі праекта сталі два энтузіясты
Джымі Вэйлз
Лары Сэнгер
. Яе папулярнасць паступова нарастала, і вынікам гэтага сталі пабочныя праекты, такія як
Вікіслоўнік
Вікіцытатнік
, і
Вікінавіны
. Вікіпедыя рэдагуецца добраахвотнікамі на базе
вікі
праграмы
Этыка
правіць
правіць зыходнік
Ахвотнікі Вікіпедыі намагаюцца праводзіць палітыку «нейтральнага погляду», у якім апублікаваныя меркаванні вядомых людзей, ці іх спісаныя погляды падсумоўваюцца без аніякіх спроб ацэнкі
аб’ектыўнай
праўды. З прычыны адкрытага характару энцыклапедыі,
вандалізм
і неаб’ектыўнасць становяцца для Вікіпедыі значнай праблемай.
Аўтарскае права
на матэрыялы Вікіпедыі рэгулюецца ліцэнзіяй
GNU FDL
і адпавядае GPL-ліцэнзіі, якая выкарыстоўваецца для свабоднага праграмнага забеспячэння. Ліцэнзія дазваляе свабодна змяняць і распаўсюджваць інфармацыю і нават прадаваць яе, аднак забараняе заяўляць свае правы на створаную грамадскасцю інфармацыю пасля ўнясення якіх-небудзь змен і дапаўненняў (copyleft). Пры гэтым стваральнікі Вікіпедыі настойліва заклікаюць не размяшчаць у ёй матэрыялаў, абароненых аўтарскім правам, без згоды праваўладальнікаў.
Ацэнкі і крытыка
правіць
правіць зыходнік
Джон Сайгенталер
апісаў Вікіпедыю як «некарэктны і безадказны даследчы інструмент»
14
Статус Вікіпедыі як крыніцы інфармацыі доўгі час ставіўся пад сумненне. Энцыклапедыю хвалілі за тое, што яна бясплатна распаўсюджвалася, рэдагавалася і таму што яна вельмі шырокая; але яе крытыкавалі за несістэматычнасць, перавагу згоды над мандатам і за відавочную недастатковасць адказнасці і аўтарытэтнасці ў параўнанні з традыцыйнымі энцыклапедыямі. Артыкулы Вікіпедыі цытуюцца ў
СМІ
і ў акадэмічным асяроддзі.
Найчасцей аб’ектамі крытыкі з’яўляюцца наступныя якасці Вікіпедыі:
Адкрытая прырода Вікіпедыі
Неаўтарытэтнасць і ненадзейнасць інфармацыі
Дыспрапорцыя
ў ахопе тэм і суб’ектыўнасць іх асвятлення
Недастаткова эфектыўная праца супольнасці ўдзельнікаў праекта по выдаленню магчымасцяў па ціску
адміністратараў
на звычайных удзельнікаў і так званага адміністрацыйнага свавольства.
Крытыкі настойваюць, што ўдзельнікі Вікіпедыі сумесна пішуць і пераглядаюць яе правілы і этыку, а затым кіруюцца імі часта фармальна і вельмі нягнутка, выдаляюць ці змяняюць матэрыял артыкулаў, які фармальна не адпавядае гэтым правілам, палітыцы і кіраўніцтву (гл. таксама
Выдалізм
Вікіпедыя:Інклюзіянізм
15
16
).
Супольнасць Вікіпедыі таксама апісваюць як «падобную на
культ
17
, хаця не заўсёды выключна з негатыўнай
канатацыяй
18
, і крытыкуюць за няздольнасць прыцягнуць недасведчаных карыстальнікаў да працы ў праекце
19
Таксама Вікіпедыю крытыкуюць за сістэмную прадузятасць, незбалансаванасць у асвятленні тэм
, а таксама за тое, што яна аддае перавагу
кансэнсусу
паміж удзельнікамі, а не прафесіяналізму асобных удзельнікаў у працэсе рэдагавання
20
Адкрытае рэдагаванне з’яўляецца асноўным аб’ектам крытыкі. Чытач не можа быць упэўнены, што артыкул, які ён чытае, не перажыў акт
вандалізму
. Крытыкі сцвярджаюць, што рэдагаванне артыкулаў неэкспертамі парушае якасць
кантэнту
. Паколькі ўдзельнікі звычайна перапісваюць ці рэдагуюць асобныя невялікія часткі артыкула, а не ўвесь яго цалкам, высока- і нізкаякасны матэрыял можа ісці ўперамешку ў межах аднаго артыкула. Гісторык
Рой Розэнцвейг
адзначыў: «У цэлым, напісанне з’яўляецца „
ахілесавай пятой
“ Вікіпедыі. Камітэты рэдка пішуць добра, і артыкулы часта маюць зменлівую якасць, што з’яўляецца вынікам звязвання сказаў і абзацаў, напісаных рознымі людзьмі»
21
. Усё гэта прывяло да пытання надзейнасці Вікіпедыі ў якасці крыніцы інфармацыі.
Мадэль Вікіпедыі дазваляе рэдагаваць яе артыкулы ўсім ахвотнікам і спадзяецца на вялікую групу добранамерных рэдактараў у вызначэнні праблем, што звязаны з сумнеўнымі рэдактарамі. Яна спадзяецца на тое, што пераважная большасць удзельнікаў Вікіпедыі маюць добрыя намеры. Мадэль рэдагавання Вікіпедыі змяшчае магчымасць дадавання нізкаякаснай інфармацыі. Магчымасць ананімнага рэдагавання можа быць не толькі вялікім дабром для праекта, але і крыніцай шкоды.
Вікіпедыя можа цярпець ад вандалаў.
Вандалізм
— шкодніцкае дадаванне, выдаленне ці змяненне зместу артыкула, здзейсненае, каб наўмысна скампраметаваць дакладнасць і аўтарытэтнасць
энцыклапедыі
З’яўляючыся агульнадаступным інтэрнэт-
даведнікам
, Вікіпедыя змяшчае матэрыялы, якія могуць падацца іншым удзельнікам непажаданымі, абразлівымі,
парнаграфічнымі
22
23
. Напрыклад, у 2008 годзе Вікіпедыя адхіліла масавы анлайн-зварот супраць уключэння выявы прарока
Магамета
англійскі раздзел
, спаслаўшыся на сваю рэдакцыйную палітыку. Наяўнасць у Вікіпедыі матэрыялаў, «нязручных» з палітычнага пункту гледжання стала нагодай заблакавання часткі Вікіпедыі ў
КНР
для кітайскіх карыстальнікаў
24
Аднак у вольнай энцыклапедыі Вікіпедыя (вольнай з пункту гледжання рэдагавання яе частак, а таксама з пункту гледжання магчымасці ўнясення прапаноў па рэдагаванні яе цяперашніх правіл) існуюць механізмы самарэгуляцыі, якія, абапіраючыся на глабальны кансэнсус большасці ўдзельнікаў Вікіпедыі, забяспечваюць няспыннае падтрыманне досыць нізкага ўзроўню асобных адмоўных аспектаў, якія, тым не менш, заўсёды прысутнічаюць у Вікіпедыі.
Значэнне Вікіпедыі ў сучасным свеце
правіць
правіць зыходнік
У дадатак да
лагістычнага росту
колькасці артыкулаў
25
, Вікіпедыя няўхільна набывае статус даведкавага сайта з моманту яе стварэння ў 2001 годзе
26
. У сакавіку 2025 года, паводле
Semrush Holdings
[en]
, Вікіпедыя займала 5 месца сярод самых наведвальных сайтаў свету
, у Беларусі — 6 месца, у
Рунэце
— 8 месца
27
. У першай дзясятцы Вікіпедыя з’яўляецца адзіным
некамерцыйным
сайтам. Рост Вікіпедыі быў выкліканы яе дамінуючай пазіцыяй у выніках
пошуку
Google
28
. Каля 50 % трафіку пошукавых сістэм у Вікіпедыю прыйшло з
Google
29
, пераважная частка гэтага трафіку звязана з навуковымі даследаваннямі
30
. У красавіку 2007 года праектам
Pew
Internet & American Life Project
было выяўлена, што траціна
амерыканскіх
інтэрнэт-карыстальнікаў звяртаецца па даведкі да Вікіпедыі
31
. У кастрычніку 2006 года сайт, па гіпатэтычных ацэнках, меў
рынкавы
кошт у
580 млн
долараў, калі б запусціў
рэкламу
32
Вікіпедыя выкарыстоўваецца ў
адукацыйным
працэсе
33
, навуковых даследаваннях, сістэме правасуддзя
34
35
, а таксама ў працы розных
міністэрстваў
ведамстваў
. Так, сайт
Парламента Канады
спасылаецца на артыкул пра
аднаполыя шлюбы
ў раздзеле «Спасылкі па тэме» ў спісе «чытаць далей»
Civil Marriage Act
36
. Тэзісы
энцыклапедыі
ўсё часцей выкарыстоўваюцца як крыніцы арганізацыямі, такімі як
Федэральны суд ЗША
Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай маёмасці
У 2013 годзе
венгерскія
вучоныя паказалі, што з дапамогай Вікіпедыі можна прадказаць папулярнасць і касавыя зборы
фільмаў
, якія яшчэ не выйшлі ў пракат
37
38
Вікіпедыяй таксама карыстаюцца як крыніцай у
журналістыцы
39
, часам без пазначэння аўтарства, а таксама некалькі
журналістаў
былі звольненыя за
плагіят
з Вікіпедыі
40
41
42
У ліпені 2007 года Вікіпедыі быў прысвечаны 30-хвілінны дакументальны фільм
BBC Radio 4
43
. Ён сцвярджаў, што колькасць спасылак на Вікіпедыю ў папулярнай культуры такая, што гэтае паняцце стала адным з групы назоўнікаў XXI стагоддзя, настолькі пазнавальных (
Google
), што яны болей не патрабуюць тлумачэнняў і знаходзяцца на адным узроўні з такімі паняццямі ХХ стагоддзя, як
Hoovering
ці
Coke
. Існуе шмат пародый на адкрытасць Вікіпедыі з персанажамі, якія займаюцца вандалізмам ці змяняюць артыкулы анлайн-энцыклапедыі.
Вікіпедыя ў літаратуры і мастацтве
правіць
правіць зыходнік
Помнік Вікіпедыі
ў г. Слубіцэ (Польшча)
Феномену Вікіпедыі прысвечана шмат фільмаў, у тым ліку:
Ісціна згодная з Вікіпедыяй
» (2008) (
англ.
The Truth According to Wikipedia
).
Фільм
на
Ісціна ў лічбах
» (2010) (
англ.
Truth in Numbers? Everything, According to Wikipedia
). Дакументальны фільм з удзелам
Джымі Вэйлза
, навукоўцаў, журналістаў, пісьменнікаў, палітыкаў, аўтараў Вікіпедыі. Феномен Вікіпедыі разглядаецца з розных пунктаў гледжання, уключаючы дыяметральна супрацьлеглыя.
Сайт
фільма.
Англамоўная бібліяграфія налічвае каля 11 манаграфій, што прысвечаны Вікіпедыі:
Ayers, Phoebe; Matthewslo, Charles; Yates, Ben (2008).
How Wikipedia Works
. No Starch Press.
ISBN
9781593271763
44
Broughton, John (2008).
Wikipedia – The Missing Manual
. O'Reilly Media.
ISBN
9780596521745
45
Dalby, Andrew (2009).
The World and Wikipedia
. Siduri Books.
ISBN
9780956205209
46
Gourdain, Pierre; O'Kelly, Florence; Roman-Amat, Béatrice; Soulas, Delphine; Droste zu Hülshoff, Tassilo von (2007).
La Révolution Wikipédia (The Wikipedia Revolution)
. Paris: Les Mille et Une Nuits.
ISBN
978-2-7555-0051-6
Gregianin, Leonardo; Pinheiro, Eduardo (2010).
Wikipédia: a Enciclopédia Livre e Gratuita da Internet
(парт.)
. Novatec.
ISBN
978-85-7522-216-4
Jemielniak, Dariusz (2014).
Common Knowledge?: An Ethnography of Wikipedia
. Stanford: Stanford University Press.
ISBN
9780804789448
Lih, Andrew (2009).
The Wikipedia Revolution
. Hyperion.
ISBN
9781401303716
47
48
Lovink, Geert; Tkacz, Nathaniel, рэд-ры (2011).
Critical Point of View: A Wikipedia Reader
. Amsterdam: Institute of Network Cultures.
ISBN
978-90-78146-13-1
. Архівавана з
арыгінала
18 снежня 2011
. Праверана 5 сакавіка 2017
O'Sullivan, Dan (2009).
A New Community of Practice?
. Farnham, Surrey: Ashgate.
ISBN
9780754674337
OCLC
320696473
Reagle, Joseph M. Jr. (2010).
Good Faith Collaboration
. The MIT Press.
ISBN
9780262014472
49
50
Tkacz, Nathaniel (2014).
Wikipedia and the Politics of Openness
. University of Chicago Press.
ISBN
978-0-226-19244-4
Гл. таксама
правіць
правіць зыходнік
Беларуская Вікіпедыя
Сібірская Вікіпедыя
Крыніцы
правіць
правіць зыходнік
Top websites in Worldwide (All Industries)
(англ.)
Semrush
(1 сакавіка 2025).
Swartz, Aaron
Raw Thought: Who Writes Wikipedia?
(англ.)
(4 верасня 2006).
Архівавана
з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
Праверана 23 лютага 2008.
Larry Sanger
Why Wikipedia Must Jettison Its Anti-Elitism
(нявызн.)
. Kuro5hin (31 снежня 2004).
Hafner, Katie (2007-08-19).
Seeing Corporate Fingerprints From the Editing of Wikipedia
New York Times
(недаступная спасылка)
Nov O. (2007).
What motivates wikipedians?
(PDF)
Communications of the ACM
50
(11): 60–64. Архівавана з
арыгінала
(PDF)
23 снежня 2016.
List of Wikipedias - Meta
(англ.)
meta.wikimedia.org
Праверана 11 мая 2025.
spelling
(нявызн.)
Manual of Style
. Wikipedia.
Архівавана
з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
Праверана 19 мая 2007.
Countering systemic bias
(нявызн.)
Архівавана
з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
Праверана 19 мая 2007.
Fair use
(нявызн.)
. Meta wiki.
Архівавана
з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
Праверана 14 ліпеня 2007.
Images on Wikipedia
(нявызн.)
Архівавана
з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
Праверана 14 ліпеня 2007.
Fernanda B. Viégas
The Visual Side of Wikipedia
(нявызн.)
(PDF). Visual Communication Lab, IBM Research (3 студзеня 2007).
Архівавана
з першакрыніцы 3 сакавіка 2009.
Праверана 30 кастрычніка 2007.
Jimmy Wales
, «
Wikipedia is an encyclopedia
», March 8, 2005,
Wikipedia: Translation
(нявызн.)
English Wikipedia
Архівавана
з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
Праверана 3 лютага 2007.
Seigenthaler, John (2005-11-29).
A False Wikipedia 'biography'
. USA Today.
The battle for Wikipedia's soul
. The Economist. 2008-03-06. Архівавана з
арыгінала
10 сакавіка 2008
. Праверана
2008-03-07
Wikipedia: an online encyclopedia torn apart
Daily Telegraph
. 2007-11-10
. Праверана
2008-03-11
Arthur, Charles (2005-12-15).
Log on and join in, but beware the web cults
The Guardian
Lu Stout, Kristie (2003-08-04).
Wikipedia: The know-it-all Web site
CNN
Wikinfo
Critical views of Wikipedia
(нявызн.)
(недаступная спасылка)
(30 сакавіка 2005).
Архівавана
з першакрыніцы 1 снежня 2010.
Праверана 29 студзеня 2007.
Danah Boyd
Academia and Wikipedia
(нявызн.)
. Many-to-Many (4 студзеня 2005).
Архівавана
з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
Праверана 11 лютага 2007.
Roy Rosenzweig (June 2006).
Can History be Open Source? Wikipedia and the Future of the Past
The Journal of American History
93
(1): 117–46. Архівавана з
арыгінала
21 жніўня 2011
. Праверана
2007-10-29
Schliebs, Mark (2008-09-09).
Wikipedia users divided over sexual material
. news.com.au. Архівавана з
арыгінала
11 верасня 2008
. Праверана 3 сакавіка 2017
В Википедии нет цензуры
(нявызн.)
. Русская Википедия.
Архівавана
з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
Праверана 25 чэрвеня 2009.
Арыгінал:
Wikipedia is not censored
(нявызн.)
. Wikipedia.
Архівавана
з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
Праверана 30 красавіка 2008.
Sophie Taylor
China allows access to English Wikipedia
(нявызн.)
(недаступная спасылка)
Reuters
(5 красавіка 2008).
Архівавана
з першакрыніцы 6 ліпеня 2008.
Праверана 29 ліпеня 2008.
Wikipedia:Modelling Wikipedia's growth
(нявызн.)
Архівавана
з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
Праверана 22 снежня 2007.
694 Million People Currently Use the Internet Worldwide According To comScore Networks
(нявызн.)
(недаступная спасылка)
. comScore (4 мая 2006). — «Wikipedia has emerged as a site that continues to increase in popularity, both globally and in the U.S.»
Архівавана
з першакрыніцы 30 ліпеня 2008.
Праверана 26 снежня 2009.
Alexa Internet
Top Sites in Russia
(нявызн.)
(недаступная спасылка)
Архівавана
з першакрыніцы 14 мая 2016.
Праверана 9 чэрвеня 2015.
Petrilli, Michael J.
Wikipedia or Wickedpedia?
Hoover Institution
(2). Архівавана з
арыгінала
27 сакавіка 2008
. Праверана
2008-03-21
Google Traffic To Wikipedia up 166% Year over Year
(нявызн.)
(недаступная спасылка)
. Hitwise (16 лютага 2007).
Архівавана
з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
Праверана 22 снежня 2007.
Wikipedia and Academic Research
(нявызн.)
(недаступная спасылка)
. Hitwise (17 кастрычніка 2006).
Архівавана
з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
Праверана 6 лютага 2008.
Wikipedia users
(нявызн.)
(PDF)
(недаступная спасылка)
Pew Internet & American Life Project
. Pew Research Center (15 снежня 2007). — «36% of online American adults consult Wikipedia. It is particularly popular with the well-educated and current college-age students»
Архівавана
з першакрыніцы 13 чэрвеня 2007.
Праверана 15 снежня 2007.
Karbasfrooshan, Ashkan
What is Wikipedia.org's Valuation?
(нявызн.)
(26 кастрычніка 2006).
Архівавана
з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
Праверана 1 снежня 2007.
Рогушина Ю. В. (2008).
Внедрение современных Интернет-технологий в образовательный процесс
Образовательные технологии и общество
11
(3).
Wikipedia:Wikipedia in the media
(англ.)
Wikipedia
Праверана 26 снежня 2008.
Бобкова О. (2011).
Wiki-толкование для общего понимания
ЭЖ-Юрист
(43): 5. Архівавана з
арыгінала
24 красавіка 2016.
Bill C-38. Reading List
(нявызн.)
. LEGISINFO (28 сакавіка 2005).
Архівавана
з першакрыніцы 2 чэрвеня 2008.
Mestyán M., Yasseri T., Kertész J.
Early Prediction of Movie Box Office Success Based on Wikipedia Activity Big Data
(англ.)
//
PLOS One
. —
ISSN
1932-6203
. —
DOI
10.1371/journal.pone.0071226
Кассовые сборы фильмов предсказывают по Википедии
(нявызн.)
. Полит.ру (23 жніўня 2013).
Архівавана
з першакрыніцы 24 жніўня 2013.
Праверана 24 жніўня 2013.
Shaw, Donna (2008).
Wikipedia in the Newsroom
. American Journalism Review. Архівавана з
арыгінала
5 жніўня 2012
. Праверана
2008-02-11
Shizuoka newspaper plagiarized Wikipedia article
(англ.)
. Japan News Review (5 ліпеня 2007).
Архівавана
з першакрыніцы 12 сакавіка 2014.
Express-News staffer resigns after plagiarism in column is discovered
(англ.)
. San Antonio Express-News (9 студзеня 2007).
Архівавана
з першакрыніцы 15 кастрычніка 2007.
Праверана 5 сакавіка 2017.
Inquiry prompts reporter’s dismissal
(нявызн.)
. Honolulu Star-Bulletin (13 студзеня 2007).
Radio 4 Documentary
(англ.)
Архівавана
з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
Праверана 26 снежня 2008.
Рэцэнзія:
How Wikipedia Works
(PDF)
Sacramento Book Review
(2): 19. October 2008. Архівавана з
арыгінала
(PDF)
2009-01-24.
Рэцэнзія:
Nicholson Baker (March 20, 2008).
The Charms of Wikipedia
The New York Review of Books
55
(4).
David Cox (22 October 2009). The Truth According To Wikipedia. Evening Standard.
Jeremy Philips
Everybody Knows Everything
(нявызн.)
. The Wall Street Journal (18 сакавіка 2009).
Noam Cohen
Wikipedia: Exploring Fact City
(нявызн.)
New York Times
(28 сакавіка 2009).
Bulatovic, Peja (January 14, 2011).
Wikipedia turns 10
CBC News
Solon, Olivia (January 11, 2011).
A Decade Of Wikipedia, The Poster Child For Collaboration
Wired
Спасылкі
правіць
правіць зыходнік
Вікіпедыя
Вікіцытатніку
Вікіпедыя
на
Вікісховішчы
wikipedia.org
Wikimedia Foundation Inc.
Праекты «
Фонду Вікімедыя
Праекты
Вікіпедыя
Вікіслоўнік
Вікікнігі
Вікіцытатнік
Віківандроўкі
Вікікрыніцы
Вікісховішча
Віківіды
Вікінавіны
Віківерсітэт
Вікіданыя
Заснавальнікі
Джымі Вэйлз
Лары Сэнгер
У сацыяльных сетках
VK
(руск.)
(англ.)
Фота, відэа і аўдыё
(англ.)
Тэматычныя сайты
Internet Movie Database
MusicBrainz
OCLC
Слоўнікі і энцыклапедыі
Вялікая каталанская
Вялікая кітайская
Вялікая кітайская
Вялікая нарвежская
Ларуса
Універсальная літоўская энцыклапедыя
Britannica (онлайн)
Brockhaus
Treccani
Нарматыўны кантроль
BIBSYS
8030646
BNF
150837752
GND
7545251-0
LCCN
no2008072801
NKC
ph640673
NSK
000625468
LIBRIS
319345
SUDOC
11109383X
VIAF
195846295
Узята з "
Катэгорыя
Вікіпедыя
Схаваныя катэгорыі:
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Вікіпедыя
Дадаць тэму
US