Вікіпедыя:Тэрміналогія — Вікіпедыя
Перайсці да зместу
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
На гэтай старонцы сабраны некаторыя спісы тэрміналогіі і рэсурсаў для якаснага перакладу на беларускую мову.
Асноўныя інтэрнэт-крыніцы
правіць зыходнік
Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі 2008-га года
(нявызн.)
(недаступная спасылка)
Архівавана
з першакрыніцы 19 лістапада 2016.
Праект «Беларускі N-корпус»
— галоўны корпус беларускай мовы. Таксама на сайце ёсць граматычная база і інструменты праверкі правапісу.
CLDR
— Актуальныя назвы розных адзінак вымярэння, краін, рэгіёнаў, моў (з улікам змяненняў 2008 г.).
ГКНП 13-018-2013
— Даведнік назваў дзяржаў і тэрыторый свету, іх сталіц і цэнтраў на рускай, беларускай і англійскай мовах.
Праект Verbum
— тут сабраны некаторыя тлумачальныя слоўнікі, англ-бел слоўнікі (лепей арыентавацца на слоўнік Сушы), польск-бел слоўнік Волкава, а таксама этымалагічны слоўнік.
Праект Skarnik
— тут ёсць добры пошук па ТСБМ, а таксама свой рус-бел/бел-рус слоўнік (рэдка, але бываюць памылкі!).
Праверка правапісу на праекце Starnik
— частка праекта ад стваральніка Skarnik для праверкі арфаграфіі.
Праект Slounik.org
— тут сабраны шматлікія акадэмічныя і неакадэмічныя слоўнікі. Раім карыстацца з увагай да таго, у якім слоўніку падаецца тая ці іншая інфармацыя.
Слоўнікі на сайце праекта «Беларуская палічка»
— многія акадэмічныя і неакадэмічныя слоўнікі можна знайсці тут. Карыстайцеся ўважліва і разборліва.
Некаторыя правілы, якія датычацца Вікіпедыі
правіць зыходнік
Усе прыстаўкі «wiki-» (wikiset, wikidata etc) перакладаюцца без злучка (вікінабор, вікіданыя і г.д.).
Ва ўстойлівых спалучэннях з асобным словам «wiki» пішацца злучок (wiki farm — вікі-гаспадарка).
Тэхнічная і ІТ тэрміналогія
правіць зыходнік
Пераклады з англійскай
правіць зыходнік
Асноўным арыенцірам у англа-беларускай тэхнічнай тэрміналогіі сёння з’яўляецца агульны гласарый кампаній Google, Samsung і Microsoft. Таксама гэтай тэрміналогіяй натхняліся перакладчыкі Telegram.
Для таго, каб беларускамоўнае лічбавае асяроддзе было інтуітыўным, зручным для карыстальнікаў і ўстойлівым, усе перакладчыкі павінны імкнуцца да кансэнсусу і ў сваёй працы прытрымлівацца акадэмічнасці перакладаў, а таксама тэхнічнай якасці для захавання правільнай працы і адлюстравання інтэрфейсаў на беларускай мове.
Гэтыя ж прынцыпы павінны выконвацца і ў супольнасці беларускай Вікіпедыі пры напісанні і перакладзе інтэрфейсу і артыкулаў.
Напісанне ўсіх звычайных тэкстаў, у адрозненні ад перакладу і напісання тэхнічных радкоў і сцэнарыяў, можа рабіцца ў больш адвольнай форме ў рамках акадэмічнага правапісу з захаваннем агульнай тэрміналогіі для яснасці.
Асноўныя крыніцы для праверкі беларускай тэхнічнай і ІТ тэрміналогіі:
Частка тэрміналогіі з гласарыяў Google, Samsung і Microsoft можна знайсці ў
табліцы
. Таксама тэрміны (больш за 5300 тэрмінаў) з гэтай табліцы, а таксама іншыя можна знайсці
тут
. Інфармацыя для табліцы ніжэй узята з апошняй табліцы.
Шырокай, але вельмі састарэлай версіяй гласарыя можна карыстацца
тут
(некаторыя тэрміны неактуальны, будзьце ўважлівымі).
Пераклады Telegram на беларускую даступны праз пошук на
партале перакладчыкаў Telegram
Ніжэй сабрана толькі частка той тэрміналогіі, якая
ўсталявалася ў супольнасці акадэмікаў і прафесійных перакладчыкаў
, і якая часта
няправільна
падаецца ў беларускай Вікіпедыі і павінна быць па магчымасці
выпраўлена
Табліца тэрмінаў АНГЛ-БЕЛ
Арыгінал на англійскай
Беларускі пераклад
Як не перакладаць
Тлумачэнне і спасылкі
account
уліковы запіс
конт, конта, рахунак і іншае
Google (A set of attributes that define a user’s access to a given service or application.), Samsung, MS, Telegram і інш.
application
праграма
прыкладанне, дадатак, прыстасаванне, аплікацыя і г.д.
Google (A set of instructions that a computer or device uses to perform a specific task, such as word processing, accounting, or data management. An application program used on computers and electronic devices.), Samsung, MS, Telegram і інш. Скарачэнне ад «application program».
browser
браўзер
браўзар
Google (Name of a default mobile app. This is a web browser that allows the user to visit and navigate websites.), Samsung, MS, Telegram і інш.
click
націскаць, націснуць, націсніце; націсканне
пстрык; пстрыкнуць, шчаўчок, клік
MS, Google, Samsung — націсканне;
Google — націснуць
configure
канфігураваць
настройваць
MS, Samsung
configuration
канфігурацыя
настройка
MS, Samsung
configured
сканфігураваны
настроены
Telegram, вытворнае ад канфігураваць
data
даныя; перадача даных
данні, дадзеныя
Google — даныя (A representation of facts, concepts or instructions in a formalized manner, suitable for communication, interpretation or processing.), перадача даных (Short for data transfer as opposed to voice communication.); Samsung, Telegram і інш. — даныя
Калі маецца на ўвазе information, можна «звесткі». Гл. Таксама артыкул
Даныя
default
стандартны; прадвызначаны
перадвызначаны, па змаўчанні, па змоўчанні
Google — стандартны (Related to a value that is automatically used by a program when the user does not specify an alternative. Default values are built into a program when a value or option must be assumed for the program to function.);
Samsung — стандартны; перадвызначаны;
Telegram — прадвызначана (у слоўніках няма літары Е ў пачатку! У Samsung і Google нібы нейкая старая памылка ў гласарыях)
Standart ≠ default, таму рэкамендуецца ўжываць толькі «прадвызначаны»
device
прылада
Samsung, Google, MS, Telegram і інш.
edit
рэдагаваць; ! праўка, рэдакцыя
"Google — змяніць, рэдагаваць (To make a change to an existing file or document.)
Samsung, Telegram — рэдагаваць;
Wikipedia — заўсёды было правіць; праўка. Гл. ТСБМ «правіць» у зн. 5, 6 і 7 — азначае, што правіць можна толькі памылкі і любое рэдагаванне — гэта выпраўленне памылак, што даволі суб’ектыўна і не заўсёды мае дачыненне да справы. Тое ж дапаўненне інфармацыяй не заўсёды можна назваць выпраўленнем памылкі а некаторыя рэдагаванні і ўвогуле шкодныя. Для назоўніка няма яўнага кансэнсусу, але нібыта рэдакцыя таксама больш пасуе па сэнсе. Таксама, гл. ТСБМ.
engine
рухавік
рухавічок
MS — сістэма, рухавік
image
відарыс
выява
Google (A digital photograph), Samsung. Гл. тлумачальныя слоўнікі.
settings
налады
наладкі, настройкі
Samsung (UI name), Google (A configuration parameter or element that controls the behavior of a service, application, feature, function, or a run-time environment.), Telegram і інш.
Настройваць можна толькі музычныя інструменты, бо толькі ў іх ёсць строй (+ у твораў і чагосьці, размешчанага ў адну лінію).
set
задаць
настроіць
Samsung, Telegram і інш.;
Google — націснуць
preferences
параметры
наладкі, настройкі, налады
Samsung, Google, MS, Telegram і інш.
options
параметры
наладкі, настройкі, налады
Samsung, Google, MS, Telegram і інш.
testing
тэсціраванне
тэставанне
Samsung, Google, MS, Telegram і інш. А таксама ТСБЛМ, Крапіва, РБМФТТ
tool
інструмент
прылада
Samsung, Google, MS, Telegram і інш. Больш шырокі тэрмін, чым «прылада». Падзяляецца, каб пазбягаць неадназначнасці.
redirect
перанакіроўваць
Samsung, Google, Telegram і інш.
user
карыстальнік (любы), удзельнік (зарэгістраваны)
Samsung, Google, MS, Telegram і інш. — карыстальнік
тэрмін «удзельнік» склаўся гістарычна, хутчэй за ўсё пад уплывам рускай Вікіпедыі. Закранае прасторы назваў Вікіпедыі, таму замена тэрміна можа выклікаць сур’ёзныя тэхнічныя збоі ў Праекце. Ёсць кансэнсус на тым, што так мы называем менавіта зарэгістраваных карыстальнікаў), карыстальнік (гіперонім для ўсіх людзей, якія так ці інакш сутыкаюцца з Вікі і неабавязкова рэгіструюцца ў ёй. У выпадку зарэгістраванага карыстальніка, перавага аддаецца тэрміну «удзельнік». Гл. таксама
Вікіпедыя:Архіў_запытаў_на_перайменаванне/2022
Некаторыя іншыя пераклады з рускай
правіць зыходнік
Некаторыя патрэбныя словы, якія шырока ўжываюцца ў рускім тэксце, але якія цяжка знайсці ў распаўсюджаных беларускіх слоўніках, або якія падаюцца там па-рознаму, і якія, з гэтай прычыны, ужываюцца няправільна (націск і г.д.).
Табліца тэрмінаў РУС-БЕЛ
Арыгінал на рускай
Беларускі пераклад
Тлумачэнне і спасылкі
ведомый
вядзёны (механізм)
БелСЭ
взвешенный
завіслы (у вадкасці)
БелСЭ
висячий
вісу́чы
БелСЭ. У сучасных слоўніках, аднак, падаецца толькі «вісячы»
дальность
далёкасць
БелСЭ
дутьевой
надзімальны
РБПТС
по́рты
по́рты, множны лік ад порт (націск захоўвае месца)
БелСЭ 7,173
привод
прыво́д, пры́вад (машыны, механізму)
БелСЭ, БелЭн — прыво́д; РБПТС — пры́вад
разомкнутый
разамкнёны
БелСЭ
соотношение
суадносіна
БелСЭ
Літаратура
правіць зыходнік
Г. Арашонкава, А. Булыка, У. Люшцік, А. Падлужны.
Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі
(бел.)
. — Мінск: Беларуская навука, 1999. —
ISBN 985-08-0317-7
Свістунова, М. І.
Некаторыя праблемы сучаснай беларускамоўнай ІТ-тэрміналогіі
(бел.)
//
2018. Беларускае слова: тэрмін і вобраз
. — Мінск: БДУ, 2018.
Гл. таксама
правіць зыходнік
Вікіпедыя:Праект:Правапіс
Вікіпедыя:Праект:Правілы
Тэрміналогія
Вікіпедыя:Беларуская раскладка клавіятуры
Вікіпедыя:Спраўджванне правапісу
Зноскі
«Вучыць беларускую мову трэба ня толькі з падручнікаў». Актывіст сабраў больш за 5000 ІТ-тэрмінаў у адной табліцы
(бел.)
Радыё Свабода
(13 мая 2023).
Праверана 5 кастрычніка 2023.
Раней на
моўным партале Microsoft
, які быў закрыты.
Узята з "
Катэгорыі
Вікіпедыя:Даведка
Вікіпедыя:Праекты
Схаваная катэгорыя:
Старонкі, на якіх ужыты чароўныя спасылкі ISBN
Вікіпедыя
Тэрміналогія
Дадаць тэму
US